Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Настаўнікі

Лілія Рыгораўна Батырава нарадзілася 15 чэрвеня 1935 г. у Мінску. Шасцігадовай дзяўчынкай займалася ў малодшай групе балетнай школы пры тэатры оперы і балета. Бацька ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, згінуў без вестак. Увесь час нямецка-фашысцкай акупацыі пражыла з маці, Казімірай Вітольдаўнай, у Мінску, іх дом быў разбомблены яшчэ на пачатку вайны. У апошнія дні акупацыі немцы тысячы мінчан пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію, але цягнік дайшоў толькі да Брэста, зняволеныя дачакаліся Чырвоную армію.

Анатоль Іосіфавіч Бурак нарадзіўся 15 ліпеня 1949 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў географа-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1971), гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1980). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык геаграфіі, гісторыі і выяўленчага мастацтва.

Васіль Макаравіч Туркевіч нарадзіўся 1 жніўня 1934 г. у вёсцы Ракітна Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька заўчасна памёр адразу пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў, а маці — у 1950 г. Васіль сам даглядаў гаспадарку, трымаў карову, працаваў без перадыху, але ніколі не скардзіўся на лёс. Вучыўся ў Язвінскай сямігодцы, скончыў яе з пахвальнай граматай (1952).

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.

Ніна Аляксандраўна Шэлехава нарадзілася 21 лістапада 1929 г. у вёсцы Вялікая Грыбанаўка Грыбанаўскага раёна Варонежскай вобласці (Расія). Скончыла Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна па спецыяльнасці «біялогія і хімія» (1947).
У 1951 г. накіравана на працу ў Беларусь. Працавала настаўніцай у Плотніцкай, Вялікамалешаўскай, Лядзецкай школах Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Затым выкладала хімію і біялогію ў СШ № 2 і СШ № 1 г. Давыд-Гарадка. У 1960 г. была дэлегатам ІV з’езда настаўнікаў БССР.

Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч нарадзілася 7 сакавіка 1969 г. у вёсцы Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Мачульскай школе, у доме было шмат кніг. З дзяцінства Ірына ведала мноства беларускіх паэтаў, дэкламавала вершы, любіла спяваць.

Алена Васільеўна Утыра нарадзілася 18 ліпеня 1968 г. у вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Анастасія Сяргееўна, працавала загадчыцай мясцовага клуба, у сям’і ўсе да аднаго любілі спяваць. Алена з дзяцінства разам з сястрой Валянцінай, якая іграла на акардэоне, і маці выступалі на разнастайных культурных мерапрыемствах у вёсцы і раённым цэнтры, гледачы заўсёды дарылі ім гарачыя апладысменты.

Веньямін Абрамавіч Школьнікаў нарадзіўся ў 1918 г. у г. Гомелі. У 1935 г. скончыў Усебеларускі камуністычны газетны тэхнікум у Магілёве. Працаваў у магілёўскай абласной газеце. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на ваенным заводзе ў г. Уфе (Башкiрыя), узнагароджаны медалямі. У 1948 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у школах Гомельскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру. У 1954–1960 гг. — дырэктар Альшанскай сярэдняй школы Давыд-Гарадоцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 года ў Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіамадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў куткі Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга саду. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.

Мікалай Іосіфавіч Шошчыц нарадзіўся 24 мая 1918 года ў вёсцы Гальчынцы Тэафіпальскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна).

Старонка 3 з 3